Translate/Перевести

НОВЫЯ АЎДЫЯКНIГI

ІНФАРМАЦЫЙНА-ПОШУКАВЫ ЦЭНТР ЗАПРАШАЕ АМАТАРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПАЗНАЁМІЦЦА З НОВЫМІ АЎДЫЁКНІГАМІ

Караткевіч, У. С. Каласы пад сярпом тваім [Гуказапіс] : аўдыякніга / Уладзмір Караткевіч ; тэкст чытае Андрэй Каляда. - Мінск : Вышэйшая школа, 2014 - 1 дыск. - (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай : серыя заснавана ў 2014 г.). — Змест: Кн. 1 Выйсце крыніц ; Кн. 2 Сякера пры дрэве
     «Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі [Гуказапіс] : [аўдыякніга / Уладзмір Караткевіч ; тэкст чытае Андрэй Каляда. - Мінск : Вышэйшая школа, 2014 - 1 гук. дыск (21 гадзіна 31 мін). - (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай : серыя заснавана ў 2014 г.)
     У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу начытаў вядомы майстар маўлення, прафесар Андрэй Каляда.

Брыль, Я. Аповесці і апавяданні [Гуказапіс] : [аўдыякніга / Янка Брыль ; тэкст чытаюць Анрэй Каляда і Наталля Кухарава. - Мінск : Вышэйшая школа, 2014 - 1 гук. дыск (19 гадзін 27 мін 7 с). - (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай : серыя заснавана ў 2014 г.). — Змест: аповесці: 1. Ніжнія Байдуны ; 2. Золак, убачаны здалёк ; 3. Муштук і папка ; 4. Сірочы хлеб ; апавяданні: 1. Цюцік ; 2. Ветэрынар ; 3. Кроў на сцяне ; 4. Ліпа і клёнік ; 5. Сняжок і Волечка ; 6. Дваццаць ; 7. Хлопчык ; 8. Апоўначы ; 9. Глядзіце на траву ; 10. Галя ; 11. Маці ; 12. Memento more
     Янка Брыль нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, на той момант у Другой Рэчы Паспалітай). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 прызваны ў армію, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыгала». Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
Колас, Я. На ростанях [Гуказапіс] : трылогія / Якуб Колас ; тэкст чытае Андрэй Каляда. - Мінск : Вышэйшая школа, 2014 - 1 гук. дыск (35 гадзін 52 мін 19 с). - (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай : серыя заснавана ў 2014 г.). — Змест: Кн.1: У палескай глушы ; Кн. 2: У глыбі Палесся ; Кн. 3: На росстанях
     Перад вамі электроннае выданне твора класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (1882 – 1956) трылогія "На ростанях", у якой знайшлі адлюстраванне надзённыя праблемы грамадскага жыцця Беларусі пачатку XX стагоддзя, паказаны пакутлівыя пошукі інтэлігенцыяй рэальных шляхоў збліжэння з народам.


Крапіва, К. Сатыра і гумар [Гуказапіс] : байкі і вершы / Кандрат Крапіва ; тэкст чытае Андрэй Каляда. - Мінск : Вышэйшая школа, 2014 - 1 гук. дыск (312 мін 23 с). - (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай : серыя заснавана ў 2014 г.)
     Кандрат Крапіва (K.K. Атраховіч) паставіў перад сабой мэту "ўмяшацца ў жыццё і сёе -тое ў ім падправіць". Кожны творца тую ж самую мэту рэалізуе і той жа мэты дасягае па-свойму, адпаведнымі яго таленту сродкамі. Для Кандрата Крапівы такім сродкам, дзейснай зброяй, здольнай патрапіць ва ўсё і ўсіх, што патрабуе ўмяшання і выпраўлення, з'яўляецца сатыра — злы, здзеклівы смех. А жанры, у якіх гэтай зброяй можна патрапіць у"дзесятку", — фельетоны, памфлеты, сатырычныя вершы і байкі. Абібокі, прыстасаванцы, падхалімы, п'яніцы, махляры, самаўпэўненыя і пыхлівыя дурні — вось аб'екты крапівінскага таленту. Дурань перастае быць ваяўнічым і небяспечным, калі яго дасціпна высмеяць.
    Аднак байка да ўсяго яшчэ і філасофскі жанр. Мудрасць у байцы выяўляецца не наўпрост, а іншасказальна — алегарычна.